4 траўня 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэльгійка на Ford Focus выжыла пасля сутыкнення з двума фурамі

15

Пасля сутыкнення на трасе Ford Focus з двума грузавікамі 25-гадовая Язмін Клаес, якая кіравала легкавіком атрымала траўмы, але выжыла.

Аварыя адбылася 13 жніўня ў Бэльгіі. І толькі калі Язмін пайшла на папраўку, з'явіліся некаторыя падрабязнасці незвычайнага здарэння, паведамляе партал Carscoops.

Маладая жанчына ехала на сваім Ford Focus загараднай хуткаснай шашой. І даслоўна на некалькі секунд трапіла ў аб'ектыў відэарэгістратара, усталяванага на грузавіку, які ехаў побач з яе аўто, піша NEWSru.com.

У нейкі момант перад аўто Язмін з'явіўся жоўты грузавік. Неспрактыкаваная бэльгійка наважваецца абагнаць яго справа, і ўмомант уразаецца ў прыпаркаваны ля абочыны грузавік белага колеру.

Яшчэ праз секунду ў Ford Focus Язмін ззаду ўразаецца той самы грузавік з відэарэгістратарам.

Пазней высветлілася, што ў пацярпелай зламаныя два пазванкі і выцятая рука. Але Язмін толькі цяпер выйшла з комы. У інтэрв'ю бэльгійскай радыёстанцыі яна распавяла, што вельмі радая таму, што была прышпіленая рамянём бяспекі і што ў яе спрацавалі ўсе падушкі бяспекі. Цяпер Язмін ідзе на папраўку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках