4 траўня 2024, Субота, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі прапанаваў выбіраць Пуціна, як патрыярха

48
Жырыноўскі прапанаваў выбіраць Пуціна, як патрыярха

Лідэр ЛДПР заклікаў скасаваць у Расеі наўпроставыя выбары аж да прэзідэнцкага ўзроўню.

Пра гэта, як паведамляе Lenta.ru, палітык заявіў на II Моладзевым законатворчым форуме, выступаючы перад студэнтамі ў Расейскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржслужбы (РАНГіДС).

Паводле ягоных слоў, наўпроставыя выбары, гэта тыя, у якіх грамадзяне непасрэдна ўдзельнічаюць, трэба пакінуць толькі на мясцовым узроўні. «А ўжо наступны ўзровень выбіраюць яны - каго вы абралі, - разважаў палітык. - Тое ж самае і на гарадскім узроўні, і на рэгіянальным». Наўпроставыя выбары дэпутатаў Дзярждумы таксама не патрэбныя, мяркуе Жырыноўскі.

«І прэзідэнта Расеі трэба выбіраць не ўсенародна, а з дапамогай выбарнікаў ад усіх тэрыторый, - мяркуе лідэр ліберал-дэмакратаў. - Як Патрыярха Маскоўскага. Вось Ельцына абіралі, і што добрага? Я праціўнік анархістычнай дэмакратыі. Дэмакратычны касцюм цесны для Расеі. Яго трэба зняць, выкінуць і надзець імпэрскі касцюм. Трэба мяняць стыль кіравання. У рамках дэмакратыі і рэспублікі дамагчыся выканання законаў немагчыма».

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі абіраецца святым сінодам і месцаахоўнікам (біскупам, які часова выконвае абавязкі патрыярха) на Памесным саборы. Сан патрыярха з'яўляецца пажыццёвым.

У сярэдзіне жніўня ў Ялце Жырыноўскі прапанаваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну перайменаваць сябе ў імператара ці вярхоўнага кіраўніка, расейскі трыкалор памяняць на імпэрскі сцяг, а нацыянальны гімн замяніць на «Божа, цара беражы».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках