19 траўня 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коні Кадырава трапілі пад санкцыі

1

Арганізатары турніру скачак ў Нямеччыне адмаўляюцца выплачваць прызавыя за перамогу на скачках коням кіраўніка Чачні.

Акрамя таго, Зазу і Хуткі Фініш не атрымліваюць сродкаў на ўтрымання. Гэтыя меры тлумачацца тым, што ўладальнік скакуноў ўваходзіць у «чорны спіс» і на яго распаўсюджваюцца фінансавыя санкцыі, піша NEWSru.com.

Нямецкае выданне Bild паведамляе, што Зазу, сямігадовы жарабец, які трэніруецца ў Кёльне, 30 жніўня перамог скокі на дзве тысячы метраў у Бадэн-Бадэне. Прызавыя ў суме 5000 еўра дагэтуль не выплачаныя. З тых часоў Зазу паўдзельнічаў яшчэ і ў гонцы на вялікі прыз Дзюсельдорфа 5 кастрычніка, і заняў трэцяе месца, выйграўшы 2000 еўра.

The Washington Post удакладняе, што Зазу - імя намінальнае ў супольнасці, гэты жарабец заваяваў больш за мільён еўра прызавых, удзельнічаючы ў скачках ва ўсім свеце. З ліпеня ён разам з Хуткім фінішам зарабіў дзесяткі тысяч еўра ў Еўропе. Як адзначаюць нямецкія журналісты, Зазу разумее толькі адну каманду - «галоп», і толькі напрамак «наперад».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках