19 траўня 2024, Нядзеля, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Міхаіл Марыніч быў самым статусным палітыкам Беларусі

3
Андрэй Саннікаў: Міхаіл Марыніч быў самым статусным палітыкам Беларусі

Лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выказаў спачуванні родным і блізкім Міхаіла Марыніча.

«Навіна пра яго смерць сапраўды шакавальная, - сказаў Андрэй Саннікаў. - Міхаіл Афанасьевіч перанёс некалькі інсультаў, але мужна аднаўляўся пасля гэтых удараў. Першы з іх здарыўся, калі ён быў за кратамі. Яго там забівалі, але ён выстаяў і не толькі аднавіўся пасля выхаду з турмы, але і працягнуў актыўную дзейнасць на карысць Беларусі. Мне пашанцавала быць з ім знаёмым шмат гадоў. Мала хто задумваецца пра тое, што Міхаіл Афанасьевіч, мабыць, самы статусны палітык у Беларусі. Ён быў і мэрам горада, і міністрам замежнаэканамічных сувязяў, і амбасадарам у некалькіх дзяржавах. Чалавек дзіўны па сваіх прафесійных і душэўных якасцях. Я ганаруся і сяброўствам з ім, і тым, што ён без усялякіх ваганняў падтрымаў мяне на прэзідэнцкіх выбарах. У нас былі сумесныя планы, якія цяпер прыйдзецца працягваць без Міхаіла Афанасьевіча. Ён быў светлым чалавекам, чалавекам новай Беларусі, шчырым патрыётам, якога нам усім будзе вельмі неставаць. Светлая яму памяць і самыя шчырыя спачуванні яго родным і блізкім».

Былы палітвязень, амбасадар і міністр замежнаэканамічных сувязяў Беларусі Міхаіл Марыніч памёр сёння ва ўзросце 74 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках