2 траўня 2024, Чацвер, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сектар»: Заявы Лукашэнкі абсурдныя

15
«Правы сектар»: Заявы Лукашэнкі абсурдныя

Украінская арганізацыя зняпраўдзіла заявы беларускага дыктатара.

Пра гэта гаворыцца ў заяве партыі, апублікаванай на афіцыйным сайце ў пятніцу вечарам.

«Прэзідэнт Беларусі сёння пастанавіў прадэманстраваць выдатную дасведчанасць ва ўкраінскіх рэаліях, таму зрабіў шэраг заяваў, датычных «Правага сектара», якія былі агучаныя шэрагам СМІ. Асаблівы рэзананс атрымалі словы Лукашэнкі пра тое, што «Правы сектар» фінансаваў Януковіч і ягоныя паплечнікі», - нагадвае арганізацыя.

У адказ «Правы сектар» заявіў, што рэжым Януковіча сапраўды стаў першапрычынай аб'яднання арганізацый, якія ўступілі ў прамую барацьбу з кланам, які рабаваў і прыніжаў краіну.

«Заява прэзідэнта Беларусі аб фінансаванні «Правага сектара» Януковічам выглядае абсурдна. Відавочна Лукашэнку, якога нездарма называюць апошнім дыктатарам Еўропы, складана паверыць у тое, што грамадскія рухі могуць узнікаць, а тым больш ісці ў бой пры падтрымцы самога народа.

«Правы сектар» адзначае: падчас падзей на Майдане арганізацыя існавала за кошт валанцёрскай дапамогі ўдзельнікаў і прыхільнікаў. Цяпер да фінансавай падтрымкі партыі далучыўся малы і сярэдні бізнэс. Фінансавую справаздачу аб выдатках на выбарчую кампанію «Правы сектар» апублікуе па яе завяршэнні», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках