2 траўня 2024, Чацвер, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бразільскія мастакі распішуць сцены менскіх дамоў

4

Стартаваў бразільска-беларускі фестываль Vulica Brasil, у рамках якога мастакі дзвюх краін распісваюць сцены будынкаў Менска.

«Мая галоўная матывацыя не толькі ў тым, каб у горадзе заставаліся эмоцыі, - прызналася на прэс-канферэнцыі прадзюсер фестывалю Міла Котка, - але і яшчэ ў тым, што будзе дарыць нашым гараджанам добры настрой кожны дзень».

Стрыт-арт Бразіліі апошнімі некалькімі дзесяцігоддзямі стаў адным з самых яркіх праяў формаў мастацтва ў свеце. Бразільскія мастакі падарожнічаюць па планеце, упрыгожваючы сусветныя сталіцы сваімі працамі. Прыйшоў час і Менску прыняць прызнаных майстроў стрыт-арту. У рамках фестывалю Vulica Brasil, ініцыяванага пасольствам Бразіліі ў Беларусі, сваё мастацтва ў беларускай сталіцы прадэманструюць Вальтэр Tinho Намура з Сан-Паўлу, Рожэра Фернандэс з Белу-Арызонці, браты-блізнюкі Osgemeos.

Са слоў Вальтэра Tinho Намура, ён належыць да аднаго з першых пакаленняў стрыт-арт-мастацтва ў Бразіліі, і за гэты час шмат чаму навучыўся, удзельнічаючы ў выступах рознага ўзроўню.

«Ваш горад мне вельмі падабаецца, - сказаў Рожэра Фернандэс, - як падабаецца і тое, што наш фестываль аб'ядноўвае дзве культуры. Я хацеў бы падзяліцца матывамі свайго рэгіёну Белу-Арызонці. Наша мастацтва - гэта спосаб радавацца жыццю, нейкім чынам растварыць свае пакуты, ператвараючы іх у радасць».

Бразільскія мастакі возьмуць удзел у насычанай праграме, у якую ўваходзяць: размалёўка сцен чатырох будынкаў Менска (з 9 кастрычніка да 9 лістапада); live painting і выставу ў Цэнтры сучасных мастацтваў (з 21 кастрычніка да 8 лістапада); адкрытую лекцыю «Уплыў стрыт-арта на гарадскую прастору: досвед Бразіліі» (22 кастрычніка); урок малявання для дзяцей-сірот у горадзе Узда Менскай вобласці (23 кастрычніка); інсталяцыю «бразільска-беларускага горада» на менскай плошчы Якуба Коласа (з 9 лістапада да 9 снежня).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках