2 траўня 2024, Чацвер, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WTA дыскваліфікавала прэзідэнта Федэрацыі тэніса РФ

14
WTA дыскваліфікавала прэзідэнта Федэрацыі тэніса РФ

Шаміль Тарпішчаў адхілены на год ад любой дзейнасці ў Жаночай тэніснай асацыяцыі.

Аб гэтым паведамляецца на сайце WTA.

Шаміля Тарпішчава пакаралі за выказванні ў адрас амерыканак Серэны і Вінус Уільямс. Акрамя таго, ён аштрафаваны на 25 тысяч даляраў, піша Lenta.ru.

«Заявы, зробленыя Шамілём Тарпішчавым на расейскай тэлевізіі ў дачыненні да двух з найвялікшых спартовак у гісторыі жаночага тэніса, з'яўляюцца абразлівымі, зневажальнымі і абсалютна непрымальнымі ў нашым спорце. Серэна Уільямс і Вінус Уільямс з'яўляюцца рэкардсменамі на пляцоўцы і па-за ёй», - гаворыцца ў заяве старшыні і генеральнага дырэктара WTA Стэйсі Аластэр.

Аднаўленне ў правах Тарпішчава будзе залежаць ад ягоных далейшых паводзінаў. Акрамя таго, у Асацыяцыі мяркуюць, што Тарпішчаў павінен асабіста прынесці прабачэнні сёстрам Уільямс.

Тарпішчаў пакараны за каментар адносна сясцёр Уільямс, які ён зрабіў у праграме Першага канала «Вячэрні Ургант», якая выйшла ў эфір 7 кастрычніка. У прыватнасці, абмяркоўваючы фізічныя дадзеныя спартовак, кіраўнік ФТР назваў іх «братамі Уільямс».

Міністр спорту РФ Віталь Мутко параіў прэзідэнту Федэрацыі тэніса Расеі падаць апеляцыю на пастанову Жаночай тэніснай асацыяцыі. «Раз Тарпішчава адхілілі, то напэўна ёсць і працэдура апеляцыі. Яму трэба гэтым правам скарыстацца. Неабходна зразумець, ці быў карэктным пераклад фразы Шаміля Анвяровіча, у якім кантэксце гэта прагучала», - сказаў чыноўнік.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках