2 траўня 2024, Чацвер, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахова аквапарку «Лебядзіны» збіла наведвальнікаў (Відэа)

49

Канфлікт здарыўся больш за месяц таму, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.

У апошні дзень лета маладыя менчукі - Саша, Раман, яшчэ адзін Раман і ягоная жонка Вераніка - вырашылі пайсці на так званую «пенную вечарынку» у аквапарку «Лябяжы», паведамляе «Радыё Свабода».

Кампанія аплаціла квіткі, узамен на іх атрымалі чыпы, дзе быў пазначаны дакладны час знаходжання ў аквапарку - да васьмі гадзін раніцы. Аднак у палове на пятую раніцы іх пачалі прасіць з аквапарку. Маўляў, час скончыўся.

Хлопцы паказалі ахоўнікам свае чыпы і запатрабавалі грашовай кампенсацыі за нескарыстаны час. У выніку, як сведчаць наведвальнікі, ахоўнікі іх збілі, а міліцыянты не хацелі заводзіць справу паводле факту збіцця, а наадварот завялі адміністрацыйную справу на кліентаў аквапарку нібыта за хуліганства.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках