2 траўня 2024, Чацвер, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сагнуты iPhone падпаліў уладальніка (Відэа)

25

Амерыканец стаў адной з першых ахвяр смартфона iPhone 6, які загарэўся.

Са слоў мужчыны, ён і ягоная сям'я праводзілі выхадныя ў горадзе Тусон у штаце Арызона. Падчас прагулкі яны наважылі пракаціцца на трохколавых роварах з калыскай, піша onliner.by. «Нас было шасцёра, таму мы падзяліліся на дзве групы: у адной з іх былі я, мая жонка і 7-гадовы сын», - распавёў Філіп Лечтэр.

З ягоных слоў, у час паездкі рыкша не справіўся з кіраваннем і калыска нахілілася, аднак ён змог утрымаць раўнавагу. Лечтэр удакладніў, ці ўсё ў парадку з жонкай і сынам, а затым адчуў боль у месцы, дзе знаходзіцца пярэдняя кішэня ягоных штаноў, у якой ляжаў iPhone 6. «Я ўбачыў дым, які выходзіў з маіх штаноў», - распавёў амерыканец.

Аказалася, што ў той момант, калі калыска нахілілася, смартфон сагнуўся ад ціску і ягоная батарэя загарэлася. Лечтэр выкінуў прыладу з кішэні, хтосьці побач падаспеў з вадой і заліў штаны пацярпелага. Мінак паспрабаваў падняць злапомны мабільнік, але таксама атрымаў апёкі пальцаў. Затым апарат засыпалі лёдам.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках