2 траўня 2024, Чацвер, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Мілер: Украіна пагадзілася на ўсе ўмовы выплаты запазычанасці

50
Аляксей Мілер: Украіна пагадзілася на ўсе ўмовы выплаты запазычанасці

Украіна пагадзілася на ўсе ўмовы выплаты запазычанасці за газ, якія прапанаваныя Расеяй.

Але паколькі ў яе недастаткова грашовых сродкаў, развязанню праблемы можа дапамагчы Еўракамісія, падаўшы Украіне сродкі. Аб гэтым сказаў кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер журналістам у выніку перамоваў у Мілане, паведамляе "Інтэрфакс-Украіна".

Як заявіў кіраўнік "Газпрома", "на сёння Украіна пагадзілася з тым, што першы транш у 1,45 млрд даляраў павінен быць заплачаны да пачатку паставак". "Яна пагадзілася з тым, што да канца года павінна быць выплачаная сума ў 3,1 млрд даляраў", - заўважыў ён, падкрэсліўшы, што не да канца першага квартала 2015 года, як раней хацела Украіна.

З ягоных слоў, Украіна пагадзілася плаціць кошт за газ у 385 даляраў за тысячу кубаметраў.

Аднак, з ягоных слоў, пытанне ў тым, што Украіне няма чым аплачваць бягучыя пастаўкі і тут "мячык на баку Еўрапейскай камісіі". "Гэта можа быць брыдж-крэдыт, перанос траншу МВФ са студзеня на снежань", - адзначыў ён.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках