2 траўня 2024, Чацвер, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магутны ўраган «Гансала» абрынуўся на Бярмудскія выспы (Відэа)

1

Хуткасць парываў ветру дасягае 230 км/г.

Ураган «Гансала», які набраў сілу, у суботу скіроўваенцца ў бок Бярмудскіх выспаў. Больш за 31 тысячу дамоў засталіся без святла, паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на мясцовую прэсу. Аб ахвярах пакуль не паведамляецца.

Трапічны шторм перарос ва ўраган і прынёс з сабой парывісты вецер, праліўныя дажджы і моцныя хвалі. «Гансала» рухаецца ў паўночна-ўсходнім кірунку (да ЗША і Канады) з хуткасцю 26 кіламетраў у гадзіну.

Вядома, што ў Гамільтане (сталіцы Бярмудаў) - вецер пашкодзіў будынак шпіталя. Падлік нанесенай шкоды мясцовыя ўлады пачнуць у суботу з надыходам дня, паведамляе тэлеканал Fox News. Паводле звестак амерыканскага Нацыянальнага цэнтра ў назіранні за ўраганамі, хвалі ля ўзбярэжжа Бярмудзкіх выспаў падчас праходжання ўрагану дасягалі 9-12 метраў у вышыню. Мясцовыя ўлады, баючыся сур'ёзных затапленняў, рэкамендавалі грамадзянам пакінуць нізінныя раёны.

Чакаецца, што ўраган бліжэйшым часам пакіне рэгіён і перамесціцца ў бок канадскага Ньюфаўндленда, дзе ўжо абвешчана штармавое папярэджанне.

Трапічнаму шторму прысвойваецца імя, калі хуткасць суправаджаючага яго ветру дасягае 62 кіламетры ў гадзіну. Шторм становіцца ўраганам, калі хуткасць ветру перавышае 119 кіламетраў у гадзіну. Каб урагану была прысвоеная першая катэгорыя ў шкале Сафіра-Сімпсана, якая ацэньвае патэнцыйную шкоду ад стыхіі, хуткасць яго ветру павінна перавышаць 120 кіламетраў у гадзіну. Пры ўрагане пятай катэгорыі хуткасць ветру дасягае 250 кіламетраў у гадзіну, што можа прывесці да катастрафічных наступстваў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках