2 траўня 2024, Чацвер, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фэст Bulbamovie пачнецца 24 кастрычніка

7
Фэст Bulbamovie пачнецца 24 кастрычніка

Чацвёрты фэст беларускага кіно Bulbamovie адкрыецца ў Варшаве 24 кастрычніка.

Ён пройдзе ў варшаўскім кінатэатры "Мурануў", паведамляе "Радыё Рацыя".

Гэта культурная падзея кожны год прыцягвае ўвагу тысяч людзей: беларускія фільмы не так і проста ўбачыць не толькі ў Польшчы, але і ў самой Беларусі. Стваральнік кінафестывалю - польскі рэжысёр беларускага паходжання Януш Гаўрылюк распавядае, што можна будзе ўбачыць у гэтым годзе.

- Сёлетні фестываль падзелены на тры секцыі. Першы дзень - гэта секцыя польска-беларуска-ўкраінская. Раю прыйсці на фільм Сяргея Лазніцы «Майдан», які ў гэтым годзе быў паказаны ў Канах. У суботу наступная катэгорыя - беларуская кінаальтэрнатыва. Мы пакажам там першы блок конкурсных фільмаў, плюс тры фільмы беларусаў, якія самі здымаюць поўнаметражныя фільмы. І нядзеля - гэта астатні дзень. Будзе паказаны другі блок конкурсных фільмаў, а таксама пакажам адзін з найлепшых беларускіх фільмаў - гэта стары фільм 1966 Валянціна Вінаградава «Усходні калідор», - сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках