2 траўня 2024, Чацвер, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На магіле Віктара Івашкевіча ўсталявалі помнік

7

На Паўночных могілках Менска адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Віктару Івашкевічу.

Пад гукі дуды айцец Андрэй Абламейка асвяціў магілу і помнік аўтарства скульптара Ігара Засімавіча. Манумент, як стала вядома charter97.org, - шчыт з шасціканцовым крыжам, на крыжы - барэльеф з партрэтам палітыка, які памёр 3 кастрычніка мінулага года, і бронзавая «Пагоня». На помніку таксама адлітая ў метале цытата з верша Анатоля Сыса, прысвечанага Віктару Івашкевічу: «А мяне натхняе Воля».

Ушанаваць памяць палітыка прыйшлі ягоныя сваякі, а таксама вядомыя праваабаронцы і грамадскія актывісты: Алесь Суша, Вінцук Вячорка, Вацлаў Арэшка, Алесь Бяляцкі, Дзыяна Мікульская, Генадзь Фядыніч, Алег Дашкевіч, Алесь Тамковіч, Славамір Адамовіч, Кася Камоцкая ды іншыя. У сваіх выступах ля магілы людзі ўспаміналі яго як шчырага, пазітыўнага і пры гэтым прынцыповага чалавека, для якога свабода і Беларусь былі абсалютнымі каштоўнасцямі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках