2 траўня 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пашырыла забарону на ўвоз мяса з ЕЗ

10
Расея пашырыла забарону на ўвоз мяса з ЕЗ

З 21 кастрычніка будзе забаронены ўвоз «небяспечных» ялавічных субпрадуктаў.

У Рассельгаснаглядзе абвясцілі, што гарантыям Еўракамісіі "няма падстаў давяраць». У мясе знаходзяць небяспечныя рэчывы і антыбіётыкі. Прадуктовае эмбарга, абвешчанае ўладамі, ужо прычынілася да рэкорднага падзення коштаў на харчовыя тавары ў Еўропе, тады як расейскаму рынку прадказваюць далейшы іх рост.

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў «Інтэрфаксу» у суботу, што харчовае эмбарга будзе пашыранае: «З 21 кастрычніка ўводзім абмежаванні на ўвоз у краіну ялавічных субпрадуктаў, трымінгу ды іншай прадукцыі, якая не падпадае пад забарону, уведзеную ў жніўні".

Са слоў чыноўніка, гэтая мера выкліканая тым, што апошнім часам у прадукцыі, штопаступае, выяўляюцца шкодныя рэчывы і антыбіётыкі. Як удакладніў Данкверт, толькі за апошнія два месяцы было зафіксавана 17 выяўленняў шкодных рэчываў антыбіётыкаў у ялавічных субпрадуктах, якія паступілі з шасці краін Еўразвязу.

Ён запэўнівае, што ўстанова спрабавала разгледзець сітуацыю, былі тэлефонныя перамовы, аднак «мы не атрымалі выразных адказаў на нашыя пытанні і тлумачэнняў у сувязі з выяўленнем шкодных рэчываў у прадукцыі, якая ўвозіцца».

«У нас няма падстаў давяраць гарантыям, якія дае Еўракамісія, у сувязі з гэтым з 21 кастрычніка ўводзіцца забарона і на тую прадукцыю, якая раней не патрапіла пад харчовае эмбарга», - заявіў кіраўнік Рассельгаснаглядам.

Данкверт адзначыў, што гэтыя выпадкі асабліва небяспечныя на фоне кантрабанды з ЕЗ мяса, перш за ўсё свініны. У пачатку кастрычніка паведамлялася, што мясакамбінаты ў Калінінградскай вобласці часткова перайшлі на кантрабандную сыравіну з Польшчы.

Чыноўнік не ўдакладніў, з якіх краін выстаўляе ягоная ўстанова прэтэнзіі да ялавічыны. Але распавёў аб кантрабанднай свініне: агулам 7,5 тысячы тон спрабавалі завезці ў Расею праз тэрыторыю Нямеччыны, Літвы, магчыма, Латвіі, Беларусі і Казахстана.

Расея абвясціла прадуктовае эмбарга 7 жніўня, пад абмежаванні патрапілі садавіна, гародніна, рыба, мясныя і малочныя прадукты з ЗША, Канады, ЕЗ, Нарвэгіі і Аўстраліі. Падліковая палата, ацаніўшы перспектывы імпартазамяшчэння, канстатавала велізарную нястачу перш за ўсё з мясам і малаком. Будзе і дэфіцыт, і рост коштаў, адзначылі аўдытары. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's прадказала імклівы рост коштаў на прадукты харчавання ў Расеі ўжо зімой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках