Спецаперацыя ў цэнтры Менска: АМАП затрымаў чатырох чалавек
51- 18.10.2014, 18:25
- 81,106
Аперацыю затрымання правёў АМАП удзень 18 кастрычніка ў цэнтры Менска.
Прыкладнаа 15.00-15.30 на праспекце Незалежнасці каля Кастрычніцкай плошчы амапаўскі мікрааўтобус падрэзаў чырвоны ВАЗ 2109 з дзяржнумарам Віцебскай вобласці. Байцы АМАПу разбілі левае бакавое шкло і вывалаклі з аўто кіроўцу і трох пасажыраў, паклаўшы ўсіх тварам у асфальт, піша БелаПАН.
Затрыманыя - чацвёра маладзёнаў.
Неўзабаве пад'ехаў мікрааўтобус з афіцэрамі міліцыі і Следчага камітэта, пасля чаго затрыманых пагрузілі ў мікрааўтобус АМАПа.
Патлумачыць прычыны затрымання, а таксама ад іншых каментароў прадстаўнікі сілавых структур адмовіліся.