26 красавiка 2024, Пятніца, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Вялікабрытаніі "знайшлі" гіганцкага краба

25

Пачвара заўважаная на фота са спадарожніка.

Брытанская газета Daily Mirror, а за ёй і шматлікія навінавыя сайты размясцілі фота, на якім бачны гіганцкі краб, які сядзіць пад вадой ля прычала з рыбацкімі лодкамі. Клюшні ў яго такія, што папросту перакусілі б кожны човен, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Але першы здымак з пачварамі з'явіўся на сайце Weird Whitstable - інфармацыйным рэсурсе гарадка Уайтстэйбл (Whitstable) графства Кент, куды, уласна, краб і завітаў. Уладальнік сайта - нейкі Квінтан Вінтэр (Quinton Winter) кляўся, што асабіста бачыў пачвару з прычала, таму і фота, атрыманае ад ананіма, успрыняў як сапраўднае.

Інтэрнэт грамадскасць, натуральна, здзівілася крабу, шырыня якога, як паведамлялі Daily Mirror і Квінтан Вінер, складала 50 футаў - гэта значыць, больш за 15 метраў. Спрачаліся. Шмат хто, вядома, не паверыў, выказаўшы здагадку, што так мудрагеліста выглядаюць якія-небудзь камяні на дне ці багавінне. Але знайшліся і энтузіясты - асабліва з ліку крыптазаолагаў, якія тлумачылі, што ў сусветным акіяне цалкам могуць вадзіцца велізарныя істоты. Ходзяць жа чуткі аб гіганцкіх кальмарах, марскіх змеях, чаму б не быць гіганцкім крабам? Тым больш, што такія пачвары не раз з'яўляліся ў фантастычных фільмах.

Уайтстэйбл размешчаны прыкладна за 90 кіламетраў ад Лондана. Раней гіганцкія крабы сюды не наведваліся.

А вось гішпанскія крыптазаолагі засумняваліся грунтоўна. І распачалі невялікае расследаванне. У выніку на сэрвісе bing у раздзеле карты з опцыяй «выгляд з вышыні птушынага палёту» яны знайшлі здымак месца, у якім сядзеў краб. У дакладнасці той самы бераг, той самы прычал - толькі без краба. Даследчыкі выказалі здагадку, што краб у гэты здымак вельмі таленавіта ўдрукавалі. Гэта значыць, паспяхова пажартавалі.

Ці дакапаліся гішпанцы да праўды? Відавочна, што так. Але судзіць ўсё ж грамадскасці. Хоць, калі краб усё ж такі сапраўдны, то інфарматары памыліліся з ягоным памерам. Мяркуючы з маштабу фота, шырыня краба амаль 25 метраў. Сапраўдны гігант марскіх глыбінь.

Рэальныя ж крабы - з ліку тых, якіх мы ямо - бываюць па 3 метры. Жывуць ля берагоў Камчаткі, Курыльскіх выспаў і Японіі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках