2 траўня 2024, Чацвер, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19 гамельчукоў «пражывалі» ў адным доме плошчай 31 квадратны метр

21
19 гамельчукоў «пражывалі» ў адным доме плошчай 31 квадратны метр

Камітэт Дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці выявіў незвычайную жыллёвую афёру.

У невялікім згарэлым доме абласнога цэнтра было зарэгістравана 19 чалавек, кожны трэці з якіх атрымаў дзяржпадтрымку на пазачарговае будаўніцтва кватэры, піша мясцовы сайт «Сильные новости».

«Адсочваючы выкананне патрабаванняў жыллёвага заканадаўства, Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці сутыкнуўся з нестандартнай сітуацыяй у Цэнтральным раёне Гомеля. Тут у згарэлым чатыры гады таму прыватным доме плошчай 31,8 кв метра на вуліцы Партовай, было зарэгістравана 19 чалавек. 17 з іх з'яўляліся ўласнікамі дзелі у памеры ад 20 кв см да 7,95 кв метра, якія яны атрымалі на падставе пагадненняў куплі-продажу і дарэння ў 2010 - 2013 гадах», - паведамілі ў прэс-службе КДК.

Гэта акалічнасць дазволіла «домаўладальнікам» стаць на ўлік паляпшэння жыллёвых умоў, а шэсць «уласнікаў» паспелі па-за чаргой атрымаць на будаўніцтва льготныя крэдыты і субсідыі як жыхары дома, не прыдатнага для пражывання, прадоўжылі ў камітэце.

Пры гэтым, адзначылі там, ніводзін з зарэгістраваных у згарэлай хаце не пражываў, аднаўляць яе і апрацоўваць зямельны надзел не збіраўся, піша «Інтэрфакс».

«На думку КДК Гомельскай вобласці, укладзеныя ўгоды куплі-продажу і дарэння носяць ўяўны характар і не адпавядаюць заканадаўству, бо былі здзейснены без намеру стварыць адпаведныя ім юрыдычныя наступствы, а мелі на мэце атрыманне дзяржпадтрымкі на пазачарговае будаўніцтва жылля», - рэзюмавалі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках