2 траўня 2024, Чацвер, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Магілёва бясплатна частавалі дранікамі

14
Жыхароў Магілёва бясплатна частавалі дранікамі

Фэст «Дранiк-fest» прайшоў 18 кастрычніка ў этнаграфічным комплексе «Зялёны гай» у Магілёве.

Фестываль арганізаваны Цэнтрам гарадскіх ініцыятыў пры падтрымцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

«Дранікі - папулярная даволі ежа, і яны могуць стаць візітнай карткай нашага горада, якая спадабаецца і магілёўцам, і гасцям Магілёва», - сказаў БелаПАН кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.

Для гасцей свята была магчымасць занурыцца ў нацыянальную беларускую культуру з яе песнямі, танцамі, кулінарнымі традыцыямі. Наведвальнікі змаглі ўбачыць працу кухароў-прафесіяналаў, даведацца класічныя і незвычайныя рэцэпты прыгатавання любімай стравы.

Фестываль складаецца з некалькіх праграм. У конкурснай праграме свята - спаборніцтва каманд профільных ВНУ і каледжаў, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў у сферы грамадскага харчавання.

Таксама працавалі рамеснікі, карыкатурысты, выступалі музычныя фальклорныя калектывы. Студэнцкае этнаграфічнае таварыства арганізавала танцавальныя выступы. Дранікі, а таксама розныя закрасы да іх ды гарачае пітво прапаноўваліся наведвальнікам ў неабмежаванай колькасці і бясплатна.

Адметнай асаблівасцю фэсту стаў яго безалкагольны характар.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках