6 траўня 2024, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна будзе плаціць за газ РФ больш, чым Нямеччына

30
Украіна будзе плаціць за газ РФ больш, чым Нямеччына

Кошт 385 даляраў за тысячу кубоў газу зафіксавалі да 31 сакавіка 2015 года.

На перамовах у Мілане Украіна і Расея дамовіліся аб зімовым кошце газу ў 385 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пра гэта заявіў Пятро Парашэнка ў інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам, піша РБК-Украіна.

Украіна будзе плаціць за газ больш, чым Нямеччына, якая знаходзіцца ад Расеі далей. Бэрлін атрымліваў ў 2014 годзе газ у сярэднім за 320 даляраў. З падзеннем кошту нафты гэты кошт знізіцца.

"(Украінская старана прапаноўвала) 325 (даляраў за тысячу м3) улетку, 385 узімку. Пазіцыя расейцаў: не, 385 цэлы год. Дамовіліся, дэ-факта прыняўшы ўкраінскую пазіцыю. Давайце цяпер казаць толькі пра зіму. Да 31 сакавіка фіксаваць кошт 385. Расейцы на гэта пагадзіліся. Гэта вынік учорашніх дамоўленасцяў. Але на ўмовах абароны ўкраінскіх нацыянальных інтарэсаў", - адзначыў Парашэнка.

Раней міністар энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан заявіў, што Расея адмовілася зафіксаваць аб'ём газу, які яна абавязваецца паставіць Украіне і кошт 385 даляраў за тысячу кубамэтраў як камэрцыйны кошт, які павінен быць унесены ў дадатковае пагадненне паміж "Газпромам" і "Нафтагазам".

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках