Палітвязня Васьковіча павінны перавесці ў калонію
1- 19.10.2014, 10:32
- 3,690
Пра тое, што Яўгена Васьковіча 17 кастрычніка перавядуць з крытай турмы ў калонію, ён сам паведаміў маці праз тэлефон.
Але ці адбылося гэта, Рушанія Васьковіч не ведае, бо звестак ад сына не атрымлівала і не спадзяецца атрымаць раней чым праз 10 дзён, перадае «Радыё Свабода».
«У панядзелак ці аўторак тэлефанаваў і сказаў, што на пятніцу планавалі перавод. Але нічога не скажу больш дакладна, бо сама не ведаю. Магчыма, ён на карантыне - а гэта як мінімум 10 дзён», - сказала яна.
Яўген Васьковіч адбыў у крытай турме тры гады з чатырох, якія знаходзіцца ў зняволенні. Усяго актывіст пакараны сямю гадамі за «хуліганскія дзеянні» ў дачыненні да будынка КДБ у Бабруйску. Васьковіч не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні.