5 траўня 2024, Нядзеля, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На бранскім сайце галасуюць за аб'яднанне з Беларуссю

74

За ўваходжанне Бранска ў склад Беларусі прагаласавалі 73% чытачоў.

Інтэрнэт-выданне «ГородБ» запусціла апытанне аб тым, які варыянт дзяржаўнай прыналежнасці горада абралі б яго наведвальнікі, піша «Наша Нiва».

«Лукашэнка Бранск уважае за беларускі горад. На прэс-канферэнцыі 17 кастрычніка ён кіўнуў, што Пуціну давядзецца падзяліцца з заходнім суседам часткамі Бранскай, Смаленскай і Пскоўскай абласцей. Зразумела, што гэта немагчыма, ну а калі раптам здарыцца рэферэндум, як прагаласуюць чытачы?»- пытаецца рэдакцыя на сваім сайце, і падае наступныя варыянты:

На рэферэндуме вы прагаласуеце за

- Бранск у складзе Расеі
- Бранск у складзе Беларусі
- Бранск у складзе Украіны
- Бранскую Народную Рэспубліку
- Свой варыянт.

На момант публікацыі за ўваход у склад Беларусі прагаласавала 73%. Аднак прагаласаваць можа кожны карыстальнік інтэрнэту, і ўбачыць, колькі з тых, хто галасаваў, напраўду жыхары Браншчыны не могуць.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках