6 траўня 2024, панядзелак, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбалісты менскага СКА выйшлі ў трэці раўнд Кубка ЕГФ

Гандбалісты менскага СКА выйшлі ў трэці раўнд Кубка ЕГФ

Менскае СКА прабілася ў трэці кваліфікацыйны раўнд розыгрышу Кубка Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі.

Падапечным Спартака Міронавіча пасля хатняй перамогі над польскім "Гурнікам" (34:30) у Забжэ давялося вельмі нялёгка. Больш дасведчаныя спаборнікі з усіх сіл спрабавалі парадаваць сваіх заўзятараў рэваншам з патрэбным лікам і выхадам у лік 32 удзельнікаў - шукальнікаў квітка ў групавы раўнд другога значнасцю кантынентальнага клубнага турніру. Аднак маладыя беларускія гандбалісты праявілі сапраўдны байцоўскі характар і саступілі з розніцай у 3 мячы - 30:33, што дазволіла ім пакінуць за бортам кубкавага розыгрышу адзін з наймацнейшых польскіх клубаў. У складзе менчукоў самымі выніковымі сталі Мікіта Вайлупаў і Кірыл Князеў, якія закінулі па 5 мячоў, піша БелТА.

У галоўным клубным турніры Старога Свету Лізе чэмпіёнаў Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова сёння правядзе свой чарговы матч у групе А. На сваёй пляцоўцы падапечныя Жэлька Бабіча прымуць лідэра гэтай групы французскі "Пары Сэн-Жэрмен". У папярэдніх трох турах БГК атрымаў усяго адную перамогу, саступіўшы ў сябе дома македонскаму "Металургу" са Скап'е - 28:24. У пасіве берасцейцаў дзве паразы: ад гішпанскага "Лаграньё" - 31:39 (у гасцях) і нямецкага "Кіля" - 24:25 (дома). Што да парыжцаў, то яны пакуль не ведаюць страт, перамогшы "Металург" - 27:22 (у гасцях), "Заграб" - 27:22 (дома) і "Лаграньё" - 32:25 (дома).

Два двубоі 4-га тура адбыліся 18 кастрычніка - гандбалісты "Лаграньё" ў сябе дома адолелі гасцей з "Заграба" - 22:21, а "Кіль" распляжыў на выездзе аўтсайдэра турніру "Металург" з лікам 42:27.

Становішча каманд у групе А чэмпіёнскай Лігі: "Пары Сэн-Жэрмен" - 6 балаў (3 матчы), "Кіль" - 6 (4), "Заграб" - 4 (4), "Лаграньёо" - 4 (4), БГК - 2 (3), "Металург" - 0 (4).

У спаборніцтвах жаночых клубных каманд чэмпіёнкі краіны гандбалісткі менскага "БНТУ-БелАЗа" ў другім кваліфікацыйным раўндзе розыгрышу кубка ўладальнікаў кубкаў сёння прымуць на сваёй пляцоўцы літоўскі "Жальгірыс" з Коўні. На той жа стадыі розыгрышу Кубка ЕГФ гандбалісткі "Гомеля" згуляюць у гасцях у турэцкай "Анкары". Матчы ў адказ беларускія гандбалісткі правядуць 25 кастрычніка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках