6 траўня 2024, панядзелак, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меню з «Тытаніка» прадалі амаль за 100 тысяч даляраў

3
Меню з «Тытаніка» прадалі амаль за 100 тысяч даляраў

Меню з «Тытаніка» прададзена на таргах брытанскага аўкцыённага дома Henry Aldridge & Son за $96,5 тысячы.

Пра гэта паведамляюць BBC News.

Яно датаванае 12 красавіка 1912 года, і ў ім пералічваюцца стравы, якія падавалі ў той дзень заможным пасажырам патанулага лайнера: ангельскія пірагі з сечанай свінінай, адбіўное мяса з бараніны, пудынг з тапіёкай.

Меню цудам захавалася ў кішэні паліто францужанкі Элізы Люрэт, пакаёўкі амерыканскай сям'і Спэнсэр. Ёй удалося выратавацца ў шлюпцы разам з місіс Спэнсэр. Містэр Спэнсэр загінуў, піша Lenta.ru.

План палубы першага класа, з дапамогай якога Люрэт з гаспадыняй змаглі знайсці дарогу да выратавальных шлюпках, прададзены падчас таргоў за 53 тысячы даляраў.

Таксама амаль за 100 тысяч даляраў сышоў з малатка ключ ад скрыні для захоўвання рэчаў, які належаў загінуламу афіцыянту «Тытаніка» Сідні Сідзьюнэры.

Ліст інжынера Джозэфа Бэла, у якім распавядаецца, як «Тытанік», пакідаючы англійскі порт Саўтгэмптан, ледзь не сутыкнуўся з двума іншымі параходамі, прададзены за 39 тысяч даляраў.

Усяго на таргі было выстаўлена больш за 250 прадметаў, звязаных з катастрофай карабля.

«Тытанік» - брытанскі трансатлантычны лайнер. Уночы 15 красавіка 1912 падчас першага рэйса ён затануў пасля сутыкнення з айсбергам. Загінулі 1496 чалавек, 712 пасажыраў і чальцоў экіпажу «Тытаніка», якія выратаваліся, падабраў параход «Карпат».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках