6 траўня 2024, панядзелак, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Круглым разаралі курганы X стагоддзя

21

Магільнік з васьмі курганоў з тысячагадовай гісторыяй разаралі ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці.

Пахаванні датуюцца X-XI стагоддзямі. Магільнік складаўся з адзінаццаці курганоў. Іх вышыня ад аднаго да двух метраў. Як адзначаюць археолагі, помнік быў унікальным, такія ў нашай краіне можна злічыць на пальцах. Менавіта ў гэтым месцы знайшлі самую старажытную кераміку ўсходніх славян на Магілёўшчыне. У курганах былі пахаваныя астанкі жыхароў Друцкага княства, піша yourtown.by.

Помнік археалогіі стаяў некранутым больш за тысячу гадоў, пакуль да яго не дабраўся дырэктар аднаго з прадпрыемстваў. Цяпер магільнік можна ўбачыць толькі ў рэканструкцыі экспазіцыі Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Засталіся цэлымі толькі тры курганы, якія былі «схаваныя» ў лесе. Ад астатніх васьмі, якія знаходзіліся на полі, нічога не засталося. Яны пераараныя. У тым месцы сустракаюцца рэшткі керамікі, якія знаходзяцца ў курганах.

Археолагі б'юць трывогу: гэта ўжо не першы выпадак знішчэння гісторыка-культурных каштоўнасцяў, паведамляе АНТ.

Як распавёў загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Магілёўскага дзяржуніверсітэт Ігар Марзалюк, з васьмі курганоў былі вывучаныя толькі два. Нягледзячы на тое, што курганы размяшчаліся проста пасярод раллі, археолагі былі ўпэўненыя, што пра значэнне гэтых пагоркаў кіраўніцтва мясцовага сельгаспрадпрыемства ведае.

Дырэктар прадпрыемства «Круглянскі Райаграпрамтэхзабеспячэння» Андрэй Сычоў сказаў, што калі яго прадпрыемству яшчэ дзесяць гадоў таму вылучаліся гэтыя землі, аб ахоўнай зоне ніхто не папярэджваў.

Пасля рэзанансу ў колах гісторыкаў і краязнаўцаў, раённыя ўлады паспяшаліся адукаваць усіх мясцовых кіраўнікоў прадпрыемстваў. Выдалі кожнаму па брашуры з апісаннем помнікаў археалогіі і памятку аб адказнасці за іх разбурэнне.

«Далі пад роспіс гэтыя дакументы, каб кіраўнікі, на тэрыторыі якіх гэтыя помнікі, афармлялі на іх пашпарты паводле заканадаўства. Я думаю, гэта першы і апошні выпадак у раёне», - сказала намесніца старшыні Круглянскага райвыканкама Тамара Аксёнава.

Магілёўскія археолагі ўжо накіравалі ў Міністэрства культуры зварот з патрабаваннем разабрацца з інцыдэнтам знішчэння курганоў і пакараць вінаватых. І пастанавілі правесці выратавальныя раскопкі, як іх называюць самі навукоўцы, каб паспрабаваць на месцы разбуранага помніка археалогіі знайсці ў зямлі ацалелыя рарытэты.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках