6 траўня 2024, панядзелак, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць прадпрыемстваў Менска вырасла на 18%

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць прадпрыемстваў Менска вырасла на 18%

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць арганізацый Мінска склала 6 трыльёнаў рублёў.

З пачатку года яна ўзрасла на 18%, у тым ліку за жнівень - на 3,5%, піша БелаПАН.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць склала 6,6% агульнай сумы крэдыторскай запазычанасці (на 1 студзеня 2014 года - 6%). Крэдыторская запазычанасць на 1 жніўні 2014 склала 91 трлн. 547,1 млрд рублёў (на 7,7% больш, чым на 1 студзеня).

На 1 верасня на дзель арганізацый прамысловасці прыпадала 40,2% пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці, арганізацый гандлю - 24%, арганізацый, што аперуюць з нерухомай маёмасцю, арэнды і выканання паслуг спажыўцам - 12,4%, транспарту - 11,6%, будаўніцтва - 10, 6%.

Дэбіторская запазычанасць на 1 верасня 2014 склала 75 трлн. 835,8 млрд рублёў, у тым ліку пратэрмінаваная - 9 трлн 890,2 млрд рублёў, або 13% агульнай сумы дэбіторскай запазычанасці (на 1 студзеня - 9,7%).

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць з пачатку года вырасла на 45,2%, у тым ліку за жнівень - на 5,7%. У агульнай суме пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці на дзель арганізацый прамысловасці прыпадала 55%, у аперацыях з нерухомай маёмасцю, арэнды і прадастаўлення паслуг спажыўцам - 14,1%, арганізацый гандлю - 11,5%, будаўніцтва - 9,1%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках