6 траўня 2024, панядзелак, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт-троляў у Брытаніі будуць саджаць на два гады

16
Інтэрнэт-троляў у Брытаніі будуць саджаць на два гады

Міністр юстыцыі Вялікабрытаніі Крыс Грэйлінг абвясціў аб планах урада ўвесці строгае пакаранне для інтэрнэт-троляў.

Паводле ягоных слоў, карыстальнікам, якія публікуюць у сеціве абразлівыя матэрыялы або пагрозы ў адрас іншых людзей, будзе пагражаць да двух гадоў пазбаўлення волі. Гэта ў чатыры разы больш максімальнага тэрміну, прадугледжанага дзейным заканадаўствам. Такая пастанова была прынятая пасля серыі гучных скандалаў, звязаных з абразамі і цкаваннем у сеціве, піша BBC.

У інтэрв'ю газеце Mail on Sunday Крыс Грэйлінг назваў інтэрнэт-троляў "баязліўцамі, якія атручваюць жыццё грамадства" і заявіў, што "ніхто не пацерпіць такой нянавісці ў асабістых стасунках, таму і ў сацсетках ёй няма месца".

"Гэты закон прымаецца для барацьбы з жорсткасцю і дэманструе нашае імкненне даць рашучы адпор агрэсіўнаму кібернатоўпу, - сказаў міністр. - Мы павінны выразна даць зразумець: калі ты займаешся тролінгам, ты рызыкуеш на два гады патрапіць за краты".

Адная з апошніх ахвяр інтэрнэт-цкавання ў Брытаніі, тэлевядучая Хлоя Мэйдэлі, выказала падтрымку планам урада.

"Трэба прызнаць, што нельга апраўдваць пагрозы фізічнай расправы, спасылаючыся на свабоду слова, - заявіла яна. - Такія пагрозы павінны ўспрымацца як онлайн-тэрарызм, і іх трэба забараніць".

Згодна з існым заканадаўствам да інтэрнэт-тролінгу належаць матэрыялы адкрытага сэксуальнага або абразлівага характару ў адрас канкрэтнага чалавека або групы асоб, а таксама пагрозы, размешчаныя ў сеціве.

Цяпер разглядам такіх спраў займаюцца магістрацкія суды, а максімальнае пакаранне складае паўгода турмы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках