6 траўня 2024, панядзелак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты прадпрыемстваў Менска выраслі ўдвая

9
Страты прадпрыемстваў Менска выраслі ўдвая

Сума чыстай страты арганізацый Менска за студзень-жнівень гэтага года склала 2 трлн 884,90 млрд рублёў.

Гэта ў 2 разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд, паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўную статыстычную ўправу сталіцы.

Паводле вынікаў студзеня-жніўня стратнымі былі 345 арганізацый (20,1% ад агульнай колькасці ўлічаных арганізацый). За такі ж перыяд 2013 са стратамі спрацавалі 224 арганізацыі (13,1%).

Удзельная вага стратных арганізацый склала: у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 5% (у студзені-жніўні 2013 - 0%), у прамысловасці - 27,6% (17,2%), будаўніцтве - 15,6% (11,7%), гандлю - 28,7% (19,5%), гатэлях і рэстарацыях - 31,3% (13,4%), на транспарце - 18,4% (13,6%), у сувязі - 15% (5%), фінансавай дзейнасці - 14,3% (0%), у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і выканання паслуг спажыўцам - 10,2% (6,7%), у адукацыі - 20% (17,1%), ахове здароўя і сферы выканання сацыяльных паслуг - 18,8% (6,3%), выкананне камунальных паслуг - 24,3% (16,2%).

Рэнтабельнасць продажу за студзень-жнівень 2014 года склала 7,1% і павялічылася ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2013 на 0,4 адсоткавага пункта. За жнівень 2014 года рэнтабельнасць продажаў склала 8,1%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках