6 траўня 2024, панядзелак, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя Масквы сарвала аўтапрабег за бясплатныя паркоўкі

4
Паліцыя Масквы сарвала аўтапрабег за бясплатныя паркоўкі

Маскоўская паліцыя спыніла аўтапрабег супраць транспартнай палітыкі сталічных уладаў.

У пратэстнай акцыі ўзялі ўдзел блізу 10 аўтамабіляў, перадае радыё «Говорит Москва».

«Нас сабралася блізу 10 аўто. Аднак калона была спыненая супрацоўнікамі ДПС для праверкі дакументаў, якія патлумачылі гэта тым, што мы стаім у неналежным месцы, куды, дарэчы, яны самі нас паставілі, спыніўшы аўтапрабег. Цяпер ва ўсіх аўтамабілістаў забралі дакументы, іх правяраюць ўжо гадзіну, прыехаў АМАП», - распавяла радыёстанцыі адная з удзельніц акцыі, заснавальніца і кіраўнік Фонду сацыяльнай дапамогі і падтрымкі насельніцтва «Сацыяльны запыт» Марыя Гайдар.

Яна сцвярджае, што калона ехала без парушэнняў правілаў дарожнага руху. «Гэта яшчэ раз паказвае, як складана жыхарам данесці сваё меркаванне да ўладаў, мы сабралі 2,5 тысячы подпісаў. Дэпартамент транспарту, на жаль, паказаў, што не гатовы пачуць нас і тых жыхароў, хто падпісаўся», - мяркуе палітык.

Арганізатары акцыі вылучылі два асноўныя патрабаванні, першым з якіх з'яўляецца бясплатная паркоўка для масквічоў. Удзельнікі акцыі таксама выступаюць супраць ўстаноўкі знакаў, «якія забараняюць, абмяжоўваюць рух без грамадскіх слуханняў і ўзгаднення з мясцовымі жыхарамі», дадала Гайдар.

Сталічная паліцыя інфармацыю пра аўтапрабег пакуль не пракаментавала.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках