6 траўня 2024, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Цмокi-Мiнск» саступілі фінскім «Байзонс»

1
«Цмокi-Мiнск» саступілі фінскім «Байзонс»

Трэцюю паразу запар пацярпелі баскетбалісты клуба «Цмокі-Мінск» у Адзінай лізе ВТБ.

19 кастрычніка ў фінскім Лоймаа беларускі клуб саступіў мясцовым «Байзонс» («Бізон») са значным лікам 79:102 (26:28, 09:23, 21:20, 23:31), піша БелаПАН.

Балы ў складзе гасцей набіралі Павел Ульянка, Рашон Фрымэн (па 18), Аляксандр Кудраўцаў (10), Рэджар Дауэл (9), Віталь Лютыч (7), Іван Мараш (devil), Аляксандр Семянюк (5), Бранка Міркавіч (4) і Дзяніс Пастухоў (2).

Пасля трох гульняў «Цмокі-Мінск» з трыма баламі займаюць 15-е месца сярод 16 каманд. Паводле вынікаў двухкругавога турніру ў плэй-оф выйдуць восем найлепшых калектываў.

25 кастрычніка беларуская каманда згуляе дома з рыжскім ВЭФом.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках