6 траўня 2024, панядзелак, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава: Беларуская зямля мне раднейшая за расейскую

34
Дар'я Домрачава: Беларуская зямля мне раднейшая за расейскую

Чэмпіёнка Алімпіяды ў Сочы распавяла, чаму адмовілася выступаць за Расею.

Інтэрв'ю з Дар'яй Домрачавай апублікаваў сайт тэлеканала Eurosport. Падаем вытрымкі з яго:

- У 17 гадоў Вы ўваходзілі ў расейскую юнацкую каманду, але наважылі вярнуцца ў беларускую каманду.

- Я заўсёды ведала, дзе мая радзіма. Усведамляла, што нашае знаходжанне ў Сібіры часовае, нягледзячы на тое, што яно зацягнулася. Для маіх сяброў і першых трэнераў такая пастанова не стала шокам, таму што яны разумелі: у нейкі момант я збяруся і паеду ў Менск.

- Расейскія трэнеры не хацелі адпускаць Вас, пераваблівалі добрымі грашыма. Сумы былі значна большыя таго, што маглі даць на радзіме?

- Я не хачу казаць аб сумах. На той момант яны не з'яўляліся для мяне прынцыповым фактарам. Было важна дамагчыся сваёй мэты. Мне падабалася, як у нашай краіне арганізуецца праца. Калі я ўжо асвоілася ў камандзе, адчувала падтрымку ў трэнінгавым працэсе. Я ведала, што ў расейскай каманды ўсё арганізавана крыху па-іншаму. Ды і проста беларуская каманда і зямля мне раднейшыя.

- Кропку паставіла беларускае пасведчанне аб нараджэнні. Была імавернасць, што Расея адбароніць Вас нават насуперак вашым жаданням?

- Не. Па-мойму, у гэтай сітуацыі нават нельга было казаць пра перыяд каранціну. Як такое можа быць, што чалавек, які нарадзіўся ў беларускай дзяржаве, не можа выступаць за сваю краіну праз тое, што дзіцячыя гады ён пражыў у Сібіры? Гэта не стасуецца з правамі чалавека. Калі расейскія трэнеры атрымалі на рукі маё пасведчанне аб нараджэнні, довадаў не засталося ніякіх.

- Даната Рымшайтэ - цяпер расейская пяціборка - за паўтара года да Алімпіяды ў Лондане перайшла ў каманду Расеі з Літвы і, не атрымаўшы дазволу літоўскага НАК, пазбавілася магчымасці ўдзельнічаць на Гульнях. Ці не пагражала Вам санкцыямі расейская старана?

- У правілах IBU прапісана, што калі спартовец, які выступаў на міжнародным узроўні, наважыў перайсці з адной краіны ў іншую, то ён не можа браць удзел у міжнародных спаборніцтвах цягам двух гадоў. У мяне была іншая гісторыя, гэты пункт правіл быў уведзены ўжо пасля майго пераезду, ды і галоўнае адрозненне ў тым, што я вярталася на радзіму. Хоць нейкі час расейскі бок не дапускаў мяне да стартаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках