4 чэрвеня 2024, aўторак, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія выступае супраць паставак зброі ва Украіну

14
Чэхія выступае супраць паставак зброі ва Украіну

Прэм'ер-міністр краіны рашуча адмежаваўся ад заяў былога кіраўніка МЗС Чэхіі.

Чэхія выступае супраць паставак зброі ва Украіну. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі Багуслаў Саботка на прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння ўрада, паведамляе «Радыё Прага».

Як паведамляецца, Саботка рашуча адмежаваўся ад прызыву экс-кіраўніка чэшскага МЗС Карэла Шварцэнбэрга дапамагаць Украіне ў барацьбе з Расеяй усімі сродкамі, у тым ліку пастаўкамі зброі.

«Мы таксама павінны дапамагчы Украіне зброяй. Інакш ў краіны няма ні адзінага шанцу ў барацьбе супраць лепш узброеных і падрыхтаваных расейскіх войскаў, і Уладзімір Пуцін зжарэ Украіну па частках», - заявіў былы дыпламат.

Нагадаем, чэшскі міністр абароны Марцін Страпніцкі заявіў пра гатоўнасць прыняць параненых украінскіх вайскоўцаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках