26 красавiка 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол адмовіўся аб'яўляць Каламойскага ў вышук

5
Інтэрпол адмовіўся аб'яўляць Каламойскага ў вышук

Інтэрпол адмовіў Расеі аб'яўляць губернатара Днепрапятроўскай вобласці Ігара Каламойскага ў міжнародны вышук.

Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на Следчы камітэт Расеі.

Тым не менш, СКР будзе дамагацца вышуку Каламойскага і можа прад'явіць яму новыя абвінавачванні. «Ёсць доказы аб іншых злачынствах, учыненых Каламойскім у сферы бізнэсу», - паведаміў прадстаўнік ведамства Аляксандр Дрыманаў.

СКР пачаў крымінальную справу супраць Ігара Каламойскага ў чэрвені 2014 года. Яго падазраюць нібыта ў арганізацыі забойстваў, ўжыванні забароненых сродкаў і метадаў вядзення вайны, выкраданні людзей, а таксама ў перашкодзе законнай дзейнасці журналістаў. Следства таксама мяркуе, што выкраданне журналістаў «Звезды» Андрэя Сушанкова і Антона Малышава было арганізавана з ведама Каламойскага. Уся нерухомасць і актывы бізнэсоўцы ў Расеі, знаходзяцца пад арыштам.

Паводле звестак часопіса Forbes, Каламойскі займае чацвёртае месца ў спісе найбагацейшых людзей Украіны. Ягоныя багацці ацэньваюцца 1,8 мільярда даляраў. Алігарха называюць адным з фундатараў Еўрамайдана. Ён фінансуе батальён «Азоў», які браў удзел у спецаперацыі на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках