4 чэрвеня 2024, aўторак, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адзначаюць вяселлі расейскія алігархі (Фота)

36

Грэчаскія СМІ былі шакаваныя размахам расейскага вяселля за 2 мільёны еўра.

Райская, гламурная і самая тусовачная выспа Грэцыі - Міканас - засведчыла чарговае нашэсце залатой моладзі і алігархаў з Расеі. На мінулым тыдні на самай "раскручанай" грэчаскай выспе ў Міжземным моры расейцы адзначылі вяселле, якое, паводле звестак мясцовых СМІ, абышлася мінімум у 2 мільёны еўра.

Нават па мерках Міканаса, распешчанага гулянкамі зорак сусветнага кінематографа, мастацтва і спорту, размах расейскага свята прымусіў звярнуць на сябе ўвагу журналістаў, піша rg.ru.

Як паведаміў мясцовы тэлеканал "Mykonos Live", на VIP-вяселле прыляцелі каля двух соцень гасцей на асабістых самалётах, а таксама на зафрахтаваным чартары. Для правядзення ўрачыстага мерапрыемства побач з пляжам "Парадайс" была падрыхтаваная сцэна на тысячу квадратных метраў. Прычым абсталяванне для яе прывезлі 17 фур.

"Культурная праграма" ўрачыстасці ўключала выступленні, як расейскіх спевакоў, так і вядомага амерыканскага выканаўцы Крыса Нормана.

Пасмакавалі рэпарцёры і гастранамічныя дэталі мерапрыемства, адзначыўшы, што вельмі забяспечаныя арганізатары вяселля накрылі сваім гасцям сталы, на якіх аказалася паўтары тысячы бутэлек шампанскага і 150 кілаграм свежых амараў.

І калі з амарамі грэкі, відаць, нічога не наблыталі - амаль па кілаграму далікатэсу для рускага чалавека будзе ў самы раз - то з шампанскім відавочна перабольшылі. Бо 7,5 бутэлек шыпучага напою на кожнага госця магло цалкам абярнуцца сур'ёзнымі наступствамі для апошніх. Зрэшты, у багатых свае погляды на правядзенне адпаведнага іх статусу застолля.

Як паведамляецца, у ролі жаніха выступіў работнік аднаго з вядучых расейскіх дзяржбанкаў, які падпаў пад санкцыі ЗША і ЕЗ праз канфлікт ва Украіне і ўваходжанне Крыму ў склад Расеі. Нявестай і ўладальніцай букета з залатых пялёсткаў стала супрацоўніца аднаго з рэгіянальных банкаў Татарстана, на выратаванне якога ад банкруцтва ЦБ РФ толькі летам гэтага вылучыў амаль 10 мільярдаў рублёў.

Ва ўсякім выпадку за маладых можна толькі шчыра парадавацца. Чаго не скажаш пра выратаваныя за кошт расейскіх падаткаплацельшчыкаў адны банкі, і стаўшыя ахвярамі развязанай Амерыкай і Еўропай эканамічнай вайны іншыя айчынныя фінансавыя дзяржструктуры. Усе гэтыя дробныя непрыемнасці зусім не перашкаджаюць іх супрацоўнікам спускаць мільёны еўра на Захадзе.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках