4 чэрвеня 2024, aўторак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Паўночнай Карэі 10 дзён будзе ездзіць па Расеі

15
Кіраўнік МЗС Паўночнай Карэі 10 дзён будзе ездзіць па Расеі

Усіх здзіўляе такое доўгае бытаванне прадстаўніка КНДР у РФ.

"Міністр замежных спраў КНДР прыбыў у Маскву на першым этапе свайго дзесяцідзённага візіту, падчас якога будзе разгледжаны двухбаковы парадак дня, які ўключае "барацьбу з гераізацыяй нацызму", дарожную бяспеку і ядзерную праграму Пхеньяна", - паведамляе Шон Уокер, маскоўскі карэспандэнт брытанскага выдання The Guardian (пераклад - Inopressa).

Лі Су Ён сустрэнецца са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым, каб затым адправіцца ў падарожжа па далёкаўсходнім абласцях Расеі, накіраванае на ўзмацненне эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі, піша аўтар артыкула.

"Паколькі стасункі з Захадам дасягнулі небывалага напружання праз падзеі на Украіне ў гэтым годзе, Расея ўсё больш глядзіць на ўсход, падпісаўшы у тым ліку вельмі важны газавы кантракт з Кітаем", - адзначае брытанскае выданне.

Незразумела, як КНДР і Расея будуць абмяркоўваць праблему правоў чалавека. "У КНДР - адна з самых горшых у свеце рэпутацый ў пытанні правоў чалавека. У той жа час расейская лібэральная апазіцыя, якая перажыввае цяжкі перыяд, часта выказвае боязь, што Уладзімір Пуцін вядзе краіну па "шляху Паўночнай Карэі", увёўшы шэраг абмежавальных законаў, з таго часу, як ён быў абраны прэзідэнтам на трэці тэрмін у 2012 годзе", - аргументуе Уокер.

"Расея - адзіная буйная сусветная дзяржава, якая нароўні з Кітаем захоўвае шчыльныя стасункі з КНДР, іх сувязі сыходзяць каранямі яшчэ ў камуністычны перыяд", - адзначае аўтар артыкула.

Фота: Niu Xiaolei/ Niu Xiaolei/Xinhua Press/Corbis

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках