18 траўня 2024, Субота, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты просяць Беларусь увесці войскі ва Украіну

139
Сепаратысты просяць Беларусь увесці войскі ва Украіну

Сепаратысты мяркуюць, што беларускія «міратворцы» маглі б развязаць канфлікт у Данбасе.

У самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспубліцы" падтрымалі ідэю дыктатара Лукашэнкі паслаць ва Украіну міратворцаў. Такое меркаванне ў каментары для радыёстанцыі "Гаворыць Масква" выказаў "намеснік старшыні Вярхоўнага савета" ДНР Міраслаў Рудэнка.

"Беларусы, напэўна, тыя, хто найбольш блізкія да нас, як і жыхары Расеі. Было б вельмі добра, калі б беларускі вайсковы кантынгент размежаваў нашыя сілы як раз на ўзроўні межаў ДНР і ЛНР, аддзяліўшы тэрыторыі народных рэспублік ад Украіны", - сказаў Рудэнка.

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць накіраваць ва Украіну беларускія міратворчыя войскі ў інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс".

"Калі трэба - а гэта для мяне вельмі небяспечная і страшная рэч - калі ёсць недавер Расеі да Захаду і Захаду да Расеі... і ёсць недавер ваенных бакоў, то я гатовы быў б выкарыстоўваць і свае ўзброеныя сілы для таго, каб развесці канфліктныя бакі", - заявіў дыктатар.

Напісаць каментар 139

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках