4 чэрвеня 2024, aўторак, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карніцкі уключаны ў каманду тыдня Лігі чэмпіёнаў паводле версіі УЕФА

2
Карніцкі уключаны ў каманду тыдня Лігі чэмпіёнаў паводле версіі УЕФА

Найлепшы гулец матчу БАТЭ - «Атлетык», паўабаронца барысавец Аляксандр Карніцкі увайшоў у каманду тыдня 2-га тура Лігі чэмпіёнаў паводле версіі УЕФА.

Аб гэтым піша by.tribuna.com.

Брамнік: Руі Патрысіў («Спортынг»).

Абаронцы: Хуанфран («Атлетыка»), Давід Луіз (ПСЖ), Маркіньёс (ПСЖ), Марэк Сухі («Базэль»).

Паўабаронцы: Сон Хын Мін («Баер»), Сіндзі Кагава ("Borussia" Д), Аляксандр Карніцкі (БАТЭ).

Нападнікі: Франчэска Тоці («Рома»), Джэксан Марцінэс («Порту»), Дэні Уэлбэк («Арсенал»).

«Беларусы адсвяткавалі перамогу над «Атлетыка» ў першым матчы Лігі чэмпіёнаў на «Барысаў-Арэне», і вялікая заслуга ў гэтым належыць Карніцкаму. Ён не раз дэманстраваў індывідуальнае майстэрства і забіў пераможны гол у канцоўцы першага тайма», - гаворыцца ў паведамленні УЕФА аб гульні Карніцкага.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках