3 чэрвеня 2024, панядзелак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разгаданая таямніца «Чалавека на Месяцы»

14

Калі паглядзець у поўню на спадарожнік нашай планеты, можна ўбачыць абрысы, якія нагадваюць чалавечы твар.

Гэтая асаблівасць так і называецца "Чалавек на Месяцы" (Man in the Moon), і шмат хто з навукоўцаў хацеў даведацца, як яна ўтварылася.

Гэтая асаблівасць напраўду - найбуйнейшае месяцавае мора Акіян Віхур, якое займае плошчу 4 мільёны квадратных кіламэтраў і сягае ў даўжыню на 2500 кіламэтраў. Акіян Віхур складае блізу 17% паверхні Месяца, гэта значыць, калі параўноўваць з Зямлёй, яго плошча ў стасунку да ўсяго нябеснага цела эквівалентная Паўночнай Амэрыцы, Еўропе і Азіі разам узятым.

Пасля даследавання шчыльнасці пароды, каманда Зубэр прыйшла да высновы, што Акіян Віхур мог быць утвораны масіўнай плынню лавы. Даследчыкі паспрабавалі змадэляваць, якая колькасць лавы мусіла выліцца на паверхню, каб стварыць настолькі шырокі басэйн, паведамляюць "Вести".

Мадэляванне паказала, што, мусібыць, неўзабаве пасля таго, як Месяц сфармаваўся і астудзіўся, велізарная плынь растопленай пароды вырвалася з яе нетраў. Каласальная розніца тэмператур паміж плынню ды павярхоўнымі пародамі і прычынілася да такой дэфармацыі месяцавай кары.

Гэта даследаванне - першы выпадак, калі навукоўцы здолелі вывучыць гравітацыйныя анамаліі пад паверхняй Месяца, каб зразумець, як каменныя ўтварэнні цвярдзеюць і прымаюць формы, якія мы бачым сёння.

"Тым не менш, дакладнае паходжанне "Чалавека на Месяцы" застаецца загадкай. Гэта відавочна не велізарны ўдарны кратэр, аднак гэта не значыць, што тут абышлося без удзелу астэроіда, - камэнтуе Зубэр. - Магчыма, яго ўтварэнне звязанае з распадам цеплавылучальных элемэнтаў у нетрах месяца. Высокія канцэнтрацыі ў рэгіёне радыеактыўных элемэнтаў зрабілі гэтую плошчу больш гарачай, чым наваколле, а таксама прычыніліся да хуткага астуджэння. Рэгіён астуджаўся і сціскаўся, скарынка на краях расцягвалася, утвараючы даліну незвычайнай формы".

"Чалавек на Месяцы" вельмі падобны да з'явішча, выяўленага на спадарожніку Сатурна Энцэладзе. Нягледзячы на адрозненні паміж месяцамі, цалкам магчыма, што на іх некалі мелі месца падобныя фізічныя працэсы. Таксама гэткай з'явай можна растлумачыць паходжанне яшчэ аднаго месяцавага мора - Мора Холада, размешчанага на поўнач ад Акіяна Віхур.

Фота: Kopernik Observatory/NASA/Colorado School of Mines/MIT/JPL/Goddard Space Flight Center

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках