3 траўня 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамбамбуля» выступіла ў Берасці пад «Жыве Беларусь» (Вiдэа)

5

Адзін з самых вядомых беларускіх рок-фэстаў «Men's Fest 2014» адбыўся ў берасцейскім клубе «Сфера».

Гэтае мерапрыемства прэзентуе новую беларускую музыку ў разнастайных жанрах, таму ў адзін вечар на тую ж сцэну могуць выйсці як металісты, так і рокеры. Цяперашні склад фестывалю, які праходзіў ужо пяты раз, быў надзвычай моцны. На гэты раз на «Men's Fest» выступілі «Nizkiz», «Nagual», «Re1ikt», «Navi» і «Jungle X-mas», паведамляе тэлеканал «Белсат».

Хэдлайнерам фэсту была «Крамбамбуля». Лідэр гурта Лявон Вольскі, які доўгі час быў у так званым «чорным спісе», прызнаўся, што вельмі даўно не выступаў з гэтым праектам у Беларусі і здзіўлены, што ў рэшце музыкам далі такую магчымасць.

Падчас выступу «Крамбамбулі» гледачы некалькі разоў скандавалі: «Жыве Беларусь».

«Сэнс нашага фестывалю - паказаць усю разнастайнасць айчыннай музыкі, таму штогод мы запрашаем усе новыя гурты, - сказаў арганізатар мерапрыемства Зміцер Назараў. - І калі наш фестываль жыве і развіваецца цягам пяці гадоў, то гэта сапраўды трэба людзям».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках