2 траўня 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць замежнай падлодкі ля берагоў Швецыі могуць ужыць зброю

4
Супраць замежнай падлодкі ля берагоў Швецыі могуць ужыць зброю

Мінабароны Швецыі афіцыйна пракаментавала сітуацыю з уварваннем замежнага падводнага аб'екта ў тэрытарыяльныя воды краіны.

Пры гэтым, вайсковае ведамства пакуль не пацвердзіла інфармацыю аб тым, што гэта расейская падлодка, піша «Новы рэгіён».

Шведскія вайскоўцы далі кароткую прэс-канферэнцыю, падчас якой контр-адмірал Андэрс Грэнстад (Anders Grenstad) заявіў: «Мы не можам пацвердзіць інфармацыю ў СМІ пра расейскую падводную лодку ў Стакгольмскім архіпелагу».

Мінабароны прадэманстравала здымак, на якім бачныя тры кропкі, дзе адбывалася падводная актыўнасць. Таксама была паказаная фатаграфія падазронага аб'екта, зробленая ў нядзелю 19 кастрычніка. Контр-адмірал сказаў, што фатограф убачыў аб'ект на паверхні вады, але пасля фатаграфавання аб'ект апусціўся пад ваду. Грэнстад адзначыў, што пакуль не высветлена, ці з'яўляецца падазроны аб'ект - падводнай лодкай. Але было сказана, што ў іх ёсць дакладныя звесткі аб замежнай дзейнасці ў шведскіх тэрытарыяльных водах і цяпер вядуцца праверкі.

Пры гэтым, было асабліва падкрэслена, што сітуацыя сур'ёзная і ў выпадку выяўлення падводнай лодкі замежнай дзяржавы можа быць ужытая зброя.

Цяпер вялікая колькасць шведскіх суднаў вядзе пошук падазронага аб'екта ў раёне архіпелага. У гэтым жа раёне зафіксаванае расейскае навукова-даследчае судна, абсталяванае для падводных пошукавых аперацый. У карабля афіцыйны пункт прызначэння Лас-Пальмас, але цяпер ён знаходзіцца ў Балтыйскім моры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках