2 траўня 2024, Чацвер, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці 10 гадоў пустуюць дамы для ільготнікаў

9
У Гарадзенскай вобласці 10 гадоў пустуюць дамы для ільготнікаў

КДК выявіў у сельгаспрадпрыемствах Гарадзенскай вобласці пустыя дамы для ільготнікаў.

Паводле вынікаў маніторынгу выяўленыя факты, якія кажуць пра праблему несвоечасовага размеркавання і засялення жылля ў сельскай мясцовасці, піша БелТА. Ва ўсіх раёнах маюцца пустыя, незаселеныя жылыя памяшканні, у тым ліку пабудаваныя з дзяржпадтрымкай. Частка іх ужо знаходзіцца ў непрыдатным для пражывання стане, аднак яны ўключаныя ў жыллёвы фонд і аб'ектыўна скажаюць карціну забяспечанасці жыллём сельскага насельніцтва.

Улік пустога жылля ў райвыканкамах не наладжаны, што не дазваляе аператыўна прымаць меры ў засяленні. Так, у ГП «Крэва» Смаргонскага раёна ў вёсцы Чухны не размеркаваныя 3 жылыя дамы плошчай больш за 84 кв. м кожны. З 2004 года ў іх ніхто не пражывае. У той жа час на 18.09.2014 г непагашаны крэдыт па гэтых хатах складаў 106,4 млн рублей. Штомесяц прадпрыемствам робяцца плацяжы па асноўнай запазычанасці і адсоткі ў суме 615,7 тыс рублёў.

Аналагічная сітуацыя ў філіяле «Азот Агра» Іўеўскага раёна (два дамы ў вёсцы Лаздуны і дом у вёсцы Эйгерды пустуюць з моманту іх уводу ў эксплуатацыю ў 2003 і 2007 гадах адпаведна). Такія ж прыклады ёсць у шэрагу іншых сельгаспрадпрыемстваў.

Агульная сума неэфектыўна выкарыстаных сельгасарганізацыямі крэдытных рэсурсаў толькі паводле выяўленых фактаў склала блізу 1,7 млрд рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках