3 траўня 2024, Пятніца, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіркін пагражае Пуціну Гаагскім трыбуналам

48
Гіркін пагражае Пуціну Гаагскім трыбуналам

Верхавод тэрарыстаў спрагназаваў наступ «смуты» ў Расеі.

«Экс-міністр абароны ДНР» Ігар Гіркін заявіў, што гарантыяй выжывання для Расеі і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з'яўляецца эскалацыя канфлікту ва Украіне і ўсталяванне кантролю над яе тэрыторыяй, дзеля чаго Пуцін павінен замяніць сваю «каманду».

Пра гэта Гіркін сказаў, адказваючы на пытанні форуму рэканструктараў, паведамляе сайт тэрарыстаў «Інфармацыйнае агенцтва Наваросіі».

Былы лідэр тэрарыстаў спрагназаваў наступ «смуты» ў Расеі.

«Праблема ў тым, што апрыёры мяркуецца, што «вайна скончаная» і ўсё паступова суцішыцца і «вернецца на кругі свая». Алігархі перадзеляць уладу, санкцыі здымуць, нафта падаражэе і г.д. Дзеля гэтага шмат хто гатовы «вярнуць у зад» нованароджаную Наваросію. Такі шанец ёсць, але ён вельмі нязначны. Я зыходжу з таго, што смута толькі пачынаецца і чым больш рашуча Расея пойдзе наперад цяпер, тым больш шанцаў, што найбольш цяжкіх наступстваў смуты мы пазбегнем і, адпаведна, чым даўжэй будзем таптацца на месцы (у тым ліку - у Наваросіі), тым цяжэй будзе працякаць для нас маючы адбыцца крызіс», - сказаў Гіркін.

На думку тэрарыста, Пуцін не здзяйсняе больш радыкальных дзеянняў у дачыненні да Украіны праз няздольнасць ягонай каманды дзейнічаць у «новай абстаноўцы».

«Але вось наступіў агульны крызіс, які патрабуе хуткіх, радыкальных і адказных пастановаў. І падчас яго высветлілася, што акрамя самога прэзідэнта, ніхто не здольны дзейнічаць у новай абстаноўцы. Хтосьці тупа баіцца, а большасць не гатовая, не ўмее і не хоча вучыцца. Ёсць і свядомыя шкоднікі - той жа Уладзіслаў наш, так бы мовіць, Юр'евіч (Суркоў, памочнік Пуціна)», - сказаў тэрарыст.

Для «наступлення» Пуцін павінен правесці ратацыю ў сваёй камандзе, мяркуе Гіркін: «Наступ пачнецца з таго моманту, калі Пуцін прыступіць да таго ж, да чаго прыступіў Сталін пасля катастрафічных паражэнняў 1941 (нагадаю, што яны былі ўжо пасля трыўмфальных перамог 1939-1940 ) - гэта значыць да ратацыі сваёй лядашчай і ліберальна-арыентаванай каманды. Без гэтага любое, нават самае правільнае і рашучае ягонае дзеянне будзе зведзенае непрыдатнымі выканаўцамі да бясталентнай і зневажальнай паразы».

Пры гэтым ён заяўляе, што людзі, здольныя ўвайсці ў новую каманду Пуціна, ёсць. «Я бачу людзей, якія заяўляюць пра гатоўнасць прыняць на сябе груз праблем у розных сферах і прыступіць да іх развязання. Упэўнены, што не ўсе будуць адпавядаць неабходным патрабаванням. Але калі нічога не рабіць, то нічога і не будзе. Спрабаваць трэба. Мне зусім ясна адно: з цяперашняй камандай Пуціну можна гарантавана даехаць толькі да Гаагскага трыбуналу», - сказаў Гіркін.

«Я спадзяюся, што Уладзімір Уладзіміравіч досыць разумны, каб зразумець, што расстацца як мінімум з некаторымі з іх (а таксама з іх уласнымі «камандамі») - гэта пытанне выжывання не толькі для Расеі, але і для яго асабіста», - дадаў ён .

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках