3 траўня 2024, Пятніца, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіцяня насарога пасябраваў з ягнём ў ПАР (Відэа)

7

Дзіцяня насарога па мянушцы Гэрджы знайшоў нечаканага сябра ў Цэнтры знікаючых відаў у Хаэдспруіце, куды ён трапіў пасля забойства ягонай маці.

Гэрджы пасябраваў з ягнём Лэмі і весела з ім гуляе, піша The Huffington Post.

Прадстаўнікі Цэнтра знікаючых відаў у Хаэдспруіце транслююць у інтэрнэце відэа пра жыццё Гэрджы. Гэтыя відэа не толькі падымаюць настрой гледачам, але і прыцягваюць увагу да такой важнай праблемы, як браканьерства, піша korrespondent.net.

Паводле звестак Сусветнага фонду дзікай прыроды, колькасць выпадкаў браканьерства значна павялічылася за апошнія некалькі гадоў. Сотні афрыканскіх насарогаў становяцца ахвярамі праз свае каштоўныя рогі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках