3 траўня 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Жырмонт стаў пераможцам тэніснага Saleo Cup

4
Дзмітрый Жырмонт стаў пераможцам тэніснага Saleo Cup

Беларускі тэнісіст Дзмітрый Жырмонт здабыў перамогу ў мужчынскім турніры Saleo Cup, які завяршыўся ў Менску.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай тэніснай федэрацыі.

У фінальным матчы Дзмітрый (380-ы ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) падолеў малдаваніна Максіма Дубарэнку (384-ы ў рэйтынгу АТР) - 6:2, 3:6, 7:6.

Усяго ж у яго кар'еры, улічваючы апошні поспех на родных кортах, ужо шэсць перамог на турнірах АТР. На гэтым тыдні на кортах сталічнага Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву ў тэнісе пройдзе другі міжнародны мужчынскі тэнісны турнір Saleo Cup. У ім возьмуць удзел тэнісісты з Расеі, Малдовы, Украіны, Узбекістана, Эстоніі, Славакіі, Сербіі, Турцыі.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках