Лінас Лінкявічус: Захад дапамагае агрэсару захаваць твар
4- 20.10.2014, 12:58
- 9,178
Гэта падобна на Стакгольмскі сіндром.
Аб гэтым піша міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у сваім артыкуле для European Voice.
«Падобна на тое, што ў нас няма лідэраў, здольных своечасова адрэагаваць адэкватна рэальнасці. На жаль, тыя, хто павінен цвёрда стаяць за каштоўнасці і міжнародныя абавязанні, у асноўным робяць гэта фармальна», - адзначае ён.
Са слоў кіраўніка літоўскага МЗС, такія тэндэнцыі наводзяць на думку аб Стакгольмскім сіндроме (сімпатыя паміж ахвярай і агрэсарам), піша «Европравда».
«Мы паўтараем тыя ж памылкі зноў і зноў, у гэтым стагоддзі і ў мінулым, і не вывучылі адзін з самых важных урокаў: гэта не нашы рашучыя дзеянні, а, хутчэй, наша бяздзейнасць, напалову і частковыя меры правакуюць Расею дзейнічаць», - дадаў Лінкявічус.
На ягоную думку, ёсць толькі адзін шлях - пашырыць санкцыі супраць РФ, арыентуючыся на тых, хто прымае пастановы ў Расеі, і хто павінен несці адказнасць за сітуацыю ў рэгіёне.
Магчымасці сектаральных санкцый супраць РФ яшчэ далёка не вычарпаныя, адзначае Лінкявічус.
«Украіна стаіць перад тварам замежнай агрэсіі (а не нейкага ўнутранага крызісу) і барацьбы за еўрапейскі выбар, які яна ўжо зрабіла. Такім чынам, гэта не толькі яе справа. Ірацыянальная самаразбуральная палітыка Расеі скончыцца толькі ў тым выпадку, калі мы будзем разам», - падкрэсліў ён.
«Выбар, які мы ўсе павінны зрабіць: мы разам з тэрарызмам або разам з цывілізаваным светам? Адказ Еўразвязу на гэты момант смутны», - адзначыў Лінкявічус.