3 траўня 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды і Швецыя зняпраўдзілі заяву Мінабароны РФ

9
Нідэрланды і Швецыя зняпраўдзілі заяву Мінабароны РФ

Міністэрства абароны Нідэрландаў аспрэчыла здагадкі аб тым, што ля берагоў Швецыі церпіць бедства галандская падлодка.

У вайсковым ведамстве краіны кажуць, што ім вядома аб расейскіх заявах з адкрытых крыніц. "Гэта зусім дакладна не галандская падводная лодка", - заявіла BBC прэс-сакратарка міністэрства абароны Нідэрландаў.

Стакгольм не здзівілі здагадкі Мінабароны Расеі з нагоды галандскай падлодкі. Пра гэта РІА "Новости" паведамілі ў прэс-службе Узброеных сіл Швецыі. "Мы заяўлялі пра нідэрландскую падлодку раней у сувязі з тым, што яна брала ўдзел у сумесных з намі вучэннях на мінулым тыдні", - прыводзіць агенцтва словы аднаго з прадстаўнікоў прэс-службы ВС.

Пры гэтым у Стакгольме падкрэсліваюць, што ВМС Швецыі не шукаюць якую-небудзь канкрэтную падлодку, а займаюцца зборам інфармацыі на фоне падазрэньняў, якія тычацца актыўнасці замежнай дзяржавы ў водах Швецыі.

У панядзелак РІА "Новости" распаўсюдзіла заяву неназванай крыніцы ў мінабароны Расеі, са слоў якой падводная лодка, якую Швецыя шукае ў сваіх тэрытарыяльных водах, можа належаць ВМС Нідэрландаў.

"У мэтах зняцця напружанасці ў акваторыі Балтыйскага мора і эканоміі сродкаў швецкіх падаткаплацельшчыкаў раілі б звярнуцца за тлумачэннямі да камандавання ВМС Нідэрландаў. Справа ў тым, што на працягу мінулага тыдня менавіта галандская дызель-электрычная падводная лодка "Брэйнвіс" адпрацоўвала ў непасрэднай блізкасці ад Стакгольма практычныя задачы", - цытуе расейскае агенцтва заяву крыніцы.

З ягоных слоў, у пятніцу галандская падлодка зайшла ў эстонскі порт Талін, а ў панядзелак, як чакаецца, яна вяртаецца назад.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках