3 траўня 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога прэм'ера Грузіі прысудзілі да трох гадоў турмы

Былога прэм'ера Грузіі прысудзілі да трох гадоў турмы

Тбіліскі гарадскі суд прысудзіў былога прэм'ер-міністра і экс-кіраўніка МУС Грузіі Вано Мерабішвілі да трох гадоў пазбаўлення волі.

Пра гэта піша "Грузия-Новости".

Вано Мерабішвілі быў абвінавачаны ва злоўжыванні службовым становішчам у справе аб забойстве супрацоўніка "Аб'яднанага банка Грузіі" Сандра Гіргуліані. Паводле артыкула 332 КК Грузіі (злоўжыванне службовым становішчам) суд прыгаварыў яго да 4 гадоў пазбаўлення волі, а паводле артыкула 341 (службовая фальсіфікацыя) - да 2 гадоў. Аднак, згодна з законам "Аб амністыі", тэрмін зняволення быў скарочаны і склаў 3 гады.

Супрацоўнік "Аб'яднанага банка Грузіі" Сандра Гіргуліані быў знойдзены мёртвым 28 студзеня 2006 года на могілках у Акракане (прыгарад Тбілісі), пасля сваркі ў адным з тбіліскіх бараў з чыноўнікамі МУС. Сварка адбылася ў кавярні "Шардэн-бар" у цэнтры Тбілісі, дзе знаходзіліся цяпер былыя высокапастаўленыя чыноўнікі МУС - Дата Ахалая, Алег Мельнікаў, Васіл Санодзе, начальнік службы грамадскіх сувязяў МУС Гурам Данадзэ, а таксама жонка тагачаснага кіраўніка МУС Вано Мерабішвілі - Тако Салакая . Паміж прысутнымі ў бары адбыўся канфлікт, праз некалькі гадзін цела Гіргуліані было знойдзена ў пасёлку Акракана.

У 2006 годзе паводле справы Гіргуліані суд вынес прысуд чатыром супрацоўнікам дэпартаменту канстытуцыйнай бяспекі МУС, якія пасля былі вызваленыя ў выніку памілавання. Пасля гэтага апазіцыя, праваабарончыя і грамадскія арганізацыі краіны не раз заяўлялі пра неэфектыўнае расследаванне забойства Гіргуліані, сцвярджаючы, што следства наўмысна схавала магчымую сувязь са справай высокапастаўленых прадстаўнікоў МУС.

Паўторнае расследаванне справы аб забойстве Гіргуліані пачалося пасля прыходу да ўлады ў Грузіі кааліцыі "Грузінская мара".

Вано Мерабішвілі, які быў затрыманы 21 траўня 2013 года, раней быў вынесены прысуд яшчэ паводле дзвюх спраў - аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў у справе аб разгоне акцыі пратэсту 26 траўня 2011 года і аб прысваенні чужой маёмасці і растраце сродкаў МУС, подкупе выбаршчыкаў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Гаворка ідзе аб стварэнні фіктыўных працоўных месцаў для прыхільнікаў былой кіруючай партыі "Адзіны нацыянальны рух" падчас рэалізацыі ў 2012 годзе дзяржаўнай праграмы працаўладкавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках