3 траўня 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

MasterCard прадэманстравала «разумную» аплатную карту

6

Плацёжная сістэма MasterCard прадэманстравала прататып бескантактавай карты, у якую ўбудаваны датчык прачытання адбіткаў пальцаў.

Прататыпы новых аплатных карт прайшлі выпрабаванне ў нарвежскім банку Sparebanken DIN, а іх масавы выпуск намечаны на 2015 год, паведамляе РБК.

Узор новай карты адрозніваецца ад звычайнай крэдыткі толькі таўшчынёй праз убудаваную ўнутр батарэю. Аднак распрацоўшчыкі плануюць у хуткім часе адмовіцца і ад яе, а энэргія, неабходная для працы дактыласкапічнага датчыка, будзе перадавацца ў момант кантакту карты з плацёжным тэрміналам. Пры гэтым звесткі пра адбіткі пальцаў уладальніка карты будуць захоўвацца на ёй жа, а не на знешнім сэрвэры.

Адзначаецца, што біяметрычнае пацвярджэнне асобы ўладальніка карты дазволіць яму здымаць неабмежаваныя сумы са свайго рахунку, што не дазваляюць наяўныя тыпы бескантактавых карт. Новая тэхналогія таксама дасць магчымасць адмовіцца ад PIN-кода.

Адзначым, што над стварэннем розных сістэм ідэнтыфікацыі карыстальнікаў пры дапамозе біяметрычных паказчыкаў працуюць шматлікія кампаніі. Так, у верасні канадскі стартап Bionym атрымаў 14 мільёнаў даляраў інвестыцый на распрацоўку бранзалета Nymi, які здольны ідэнтыфікаваць уладальніка па ЭКГ. Раней стала вядома, што ў рамках сумеснага праекта японскай кампаніі Hitachi і польскай Itcard SA плануецца абсталяваць 1730 польскіх банкаматаў сканарам-счытвальнікам Finger Vein, здольным вызначаць вянозны малюнак пальца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках