2 траўня 2024, Чацвер, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Lufthansa ўдакладніла: Рэйсы з Менску выконваюцца

Lufthansa ўдакладніла: Рэйсы з Менску выконваюцца

Рэйсы авіякампаніі з Менска і ў Менск выконваюцца, нягледзячы на страйк пілотаў.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Lufthansa. Раней з'явілася інфармацыя аб скасаванні рэйсаў праз страйк.

Як сведчаць звесткі на сайце Нацыянальнага аэрапорта Менск, рэйс Франкфурт-на-Майне - Менск кампаніі Lufthansa прыбыў у беларускую сталіцу а 13.43 і вылеціць у зваротным кірунку а 14.40. У сэрвісным цэнтры таксама паведамілі, што запланаваны і вячэрні рэйс кампаніі з Франкфурта ў Менск прыбыццём а 20.40.

Лётчыкі авіякампаніі Lufthansa абвясцілі чарговую двухдзённую забастоўку 20 і 21 кастрычніка. Авіяперавозчык плануе скасаваць 1.450 рэйсаў, паведамляе Deustche Welle, спасылаючыся на прафсаюз пілотаў Cockpit. Ва ўсёй Нямеччыне скасоўваюцца пасажырскія рэйсы авіялайнераў мадэляў Airbus А320, Boeing 737 і Embraer. Прафсаюз заклікаў пілотаў прыпыніць працу на 35 гадзін - з 13.00 панядзелка да 23.59 аўторка. Кампанія Lufthansa настойвае на тым, каб лётчыкі на некалькі гадоў пазней выходзілі на аплачваную пенсію, а прафсаюз спрабуе гэтага не дапусціць. Кампрамісныя прапановы прафсаюза авіякампанію не задавальняюць. З красавіка 2014 пілоты найбуйнейшай у Еўропе авіякампаніі правялі ўжо сем страйкаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках