2 траўня 2024, Чацвер, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктара Інстытута культуры Беларусі абвінавацілі ў атрыманні хабару

3
Рэктара Інстытута культуры Беларусі абвінавацілі ў атрыманні хабару

Следчым камітэтам выстаўленае абвінавачванне рэктару Інстытута культуры Беларусі.

Праведзеным расследаваннем высветленыя чатыры факты атрымання хабараў службовай асобай. Намер абвінавачанага ў кожным з выпадкаў быў накіраваны на атрыманне матэрыяльных каштоўнасцяў выключна для сябе і ў сувязі з займаемым ім службовай становішчам, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, крымінальная справа была распачатая на падставе матэрыялаў, пададзеных УБЭП ГУУС Менгарвыканкама. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага ў момант атрымання хабару ў памеры 2 тысячы даляраў ЗША. Гэтыя грашовыя сродкі рэктар атрымаў за спрыяльнае развязанне пытання аб прадастаўленні ў карыстанне нерухомасці ўстановы без дакументальнага афармлення.

Дзеянні службовай асобы кваліфікаваныя паводле ч. 1, 2 ст. 430 КК (атрыманне хабару). На маёмасць абвінавачанага накладзены арышт.

Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачанага не змянялася, ён знаходзіцца пад вартай.

Расследаванне крымінальнай справы знаходзіцца на завяршальным этапе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках