3 траўня 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Сасноў: Без канцлагераў Лукашэнку праблему ўтрыманцаў не развязаць

20
Аляксандр Сасноў: Без канцлагераў Лукашэнку праблему ўтрыманцаў не развязаць

Пуга без перніка ў дачыненні да беспрацоўных Беларусі не спрацуе.

Сёння Лукашэнка выказаў меркаванне аб неабходнасці тэрмінова прымусіць працаваць «дармаедаў» і ўтрыманцаў у Беларусі, якіх у гэты момант налічваецца блізу 400 тысяч чалавек. Пра тое, чым абернецца сілавая методыка ўладаў і пра тое, як трэба развязваць праблему, калі падыходзіць да яе з розумам, charter97.org пазнавала ў экс-міністра працы Беларусі Аляксандра Саснова.

- Мне цяжка сказаць, як менавіта Лукашэнка будзе прымушаць людзей працаваць. Мяркуючы з досведу яго папярэднікаў, якія спрабавалі людзей прымушаць працаваць на карысць дзяржавы, акрамя як канцлагерамі гэтая праблема не развяжацца.

- Аб праблеме ўтрыманцаў размовы вядуцца ўжо як мінімум два гады, але ні дыферэнцыраванага падаткаабкладання, ні падатку на «дармаедства» так да гэтага часу ўведзена не было. Чаму?

- Справа ў тым, што не ўсё так проста, як можа здацца першапачаткова, калі вылучаецца ідэя. А потым высвятляецца, што ў ёй столькі падводных камянёў, якія ці яе скрывілі канчаткова, ці не дадуць чаканага эфекту, а толькі запатрабуюць яшчэ большых выдаткаў. Таму ўсе гэтыя «ідэі» - груба кажучы, ад розумам бедных тых, хто камандуе.

- Чым выкліканая патрэба тэрмінова прымусіць беспрацоўных працаваць менавіта цяпер?

- Патрэба гэта выкліканая адным: жахлівым станам эканомікі. А тым больш, што галоўны «спонсар» таксама пачынае мець вялікія цяжкасці са сродкамі, і ў выніку трэба шукаць любыя магчымасці, дзе б папоўніць бюджэт, які скарачаецца.

- А чаму людзі ў Беларусі не хочуць працаваць?

- А вы думаеце, гэта толькі ў Беларусі? Гэта паўсюдна. Гэта ж блакітная мара кожнага нармальнага чалавека: як жыць і не працаваць. А чаму людзі не працуюць - ды таму, што значная частка гэтых людзей маюць іншыя крыніцы даходаў. Акрамя як у канцлагерах такія людзі працаваць не будуць, бо няма патрэбы. У чалавека, напрыклад, тры кватэры, ён іх здае, яму хапае на жыццё. Ён нейкім чынам зарабіў раней. Ці атрымаў спадчыну. Ці мае сваякоў за мяжой, якія нешта яму «падкідваюць». І гэтак далей. Увогуле, розных варыянтаў маса.

- Многія людзі не толькі хочуць працаваць, але і не хочуць знаходзіцца на біржы працы. Чаму?

- Быць беспрацоўным і стаяць на біржы працы - гэта зусім розныя рэчы. Стаяць на біржы працы ў Беларусі няма ніякіх эканамічных стымулаў, бо ўсё сапсавана настолькі, што нават савецкая біржа - і тая была цікавей.

- Да чаго прывядуць меры «бізуна» ў Беларусі ў дачыненні да ўтрыманцаў?

- Гэта ўсё несур'ёзна. Людзей трэба не прымушаць працаваць, а людзей трэба прыцягваць і стымуляваць. Так гэта працуе ва ўсім свеце. Няхай павучацца не ў Расеі, а там, дзе жывуць добра - напрыклад, у Швейцарыі, дзе 50-60 тысяч даляраў ВУП на чалавека.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках